European Parliament Brussels, Belgium 15.01.2025 год
Яўген Вільскі – выконваючы абавязкі старшыні партыі “Народная Грамада”.
Пад час дыскусіі ў Еўрапарламенце ў рамках форума “8+100” былі агучаны лічбы па палітычна матываваных судах. За 2024 год на 2000 больш, чым за 2023 год. Рэпрэсіі не спыняюцца і ў дынаміке толькі пасільваюцца.
* Нажаль, у прэс-службы партыі “Народная Грамада” відэаматэрыялы толькі ад чальцоў партыі, хто прысутнічаў у ЕП. На будучыню, арганізатарам такога кшталту мерапрыемстваў, было б варта выкладаць сценаграмы і поўныя запісы прамоваў. Паколькі на дадзены час мы бачым вынікі дыскусіі выключна ў трактоўцы іншых асобаў. Што яўна не з’яўляецца першай крыніцай і можа ўводзіць у падман грамадства Беларусі.