Заява партыі “Народная Грамада”
28.01.2025
Па сітуацыі з зьяўленнем фейкавага “звароту Народнай Грамады” да Сейму Літвы:
1. Публікацыя, быццам са зваротам да Сейму, была апублікавана на канале, які не зьяўляецца асноўным інфармацыйным каналам партыі “Народная Грамада”. Гэта афіцыйны партыйны “дублёр” асноўнага канала https://t.me/narodnaya_hramada. Ён быў створаны як раз на выпадак узломаў. Архівы партыі “Народная Грамада” застаюцца не пашкоджанымі і ў агульным доступе.
2. Зварот быў напісаны на “фірмовым бланку” які не адпавядае сучасным фірмовым бланкам партыі “Народная Грамада” і мае памылкі ў назве. Усе афіцыйныя рэсурсы партыі лацінкай пішуцца “Narodnaya Hramada”. Аналіз тэксту паказаў, што ён быў створаны з дапамогай чату GPT, у ім характэрныя адзнакі напісання штучным інтэлектам.
Партыйцы, відавочна, карыстаюцца сучаснымі тэхналогіямі, але заявы партыі пішуцца і сагласоўваюцца кіраўніцтвам каманды і маюць сваю стылістыку.
3. Паміж “публікацыяй” на рэсурсе партыі “Народная Грамада” https://t.me/Statkevich_Narodnaya_Hramada і публікацыяй цалкам гатовага артыкулу “Наша Ніва” прайшло менш за 1,5 гадзіны! Дакладна пост апублікаваны а 16:05, публікацыя г.з СМІ з’явілася а 17:31. У перыяд паміж публікацыяй “звароту” і яго выдаленнем адміністратарам, ані водны журналіст не звязваўся з кіраўніцтвам партыі “Народная Грамада”. Дадзеныя “журналісты” не звярнулі ўвагу, і не звярнуліся па каментар – чаму на асноўным канале партыі “Народная Грамада” з 555 падпісчыкаў публікацыя адсутнічае.
Але менавіта ў гэты момант часу, раптоўна заўважылі публікацыю на канале з 23-ма падпісчыкамі. (пытаньне – як можна не будучы падпісаным, своечасова апынуцца на ім і пасьпець напісаць вялікі артыкул, правесьці яго рэдактуру – і усё за 1,5 гадзіны максімум??? Вы б так нашыя пасты з Еўрапарламента актыўна каментавалі, не шаноўныя-ред.)
4. Па сітуацыі з самім “зваротам” на канале https://t.me/Statkevich_Narodnaya_Hramada – у партыі праводзіцца комплексная праца па аналізу і прапрацоўваюцца магчымыя версіі.
На час публікацыі дадзенай заявы асноўная версія – атрыманьне доступу да публікацый на дублюючым канале, шляхам заражэння прылады адміністратара праз працоўны файл, які быў інфікаваны бэкдорам. Доступу да асноўнага каналу наш партыец не меў.
Адначасова з гэтым заяўляем аб тым, што ўсе рэсурсы “Народнай Грамады” цалкам пад кантролем каманды. Мы прымаем меры, каб пасіліць бяспеку.
Па выніках папярэдняга аналізу лічым неабходным:
1. Надаць усю неабходную дапамогу і падтрымку актывісту партыі “Народная Грамада”. У тым ліку прыняць меры ў выпадку “інфармацыйных нападаў” і іншых правакацый, якія мы назіраем з боку чэкіскіх структур. Мы дзейнічаем у прававым полі. Любыя спробы дыскрэдытацыі будуць мець водгук у выглядзе нашых зваротаў да адпаведных структур. Жыццё і здароў’е нашых актывістаў прыярытэтнае для каманды партыі.
2. Звярнуцца з афіцыйным зваротам да адпаведных структур, з мэтай ініцыяваць расследаванне па сітуацыі.
Чальцы партыі гатовы надаць свае прылады для правядзення кампетэнтнай экспертызы.
2. Звярнуцца з афіцыйным зваротам у паліцыю па сутнасці справы, паколькі дадзены выпадак не першы. Пад пагрозай шматлікія незалежныя рэсурсы беларусаў. Наша мэта прыцягнуць да адказнасці злачынцаў.
3. Далей інфармаваць беларускае грамадства па дадзенай справе.
4. Ініцыіяваць расследванне ў дачыненні да рэдакцыі “Нашай Нівы” і некаторых г.з палітыкаў, хто “аператыўна” адрэагаваў на ўброс.
Дзякуем кожнаму за дапамогу! Мы гэта вельмі цануем!
Прэс-служба партыі “Народная Грамада”