У красавіку 2024 года Полк Каліноўскага пачаў праводзіць рэформы па паляпшэнні эфектыўнасці вайсковага падраздзялення. ЧАСОВА ВЫКОНВАЮЧЫМ АБАВЯЗКІ камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага прызначаны Павал “Дзядзька” Шурмей.
Дзяніс “Кіт” перадаў яму абавязкі камандзіра палка. Дадзенае прызначэнне было ўхвалена камандзірам часткі. ПКК працуе над тым каб фінасавая справаздачнасць палка была празрыстай. Полк Каліноўскага жадае ўзмацніць давер да ПКК беларусаў, валанцёраў ды агулам усіх хто падтрымліваў Полк увесь гэты час.
Дзяніс Кіт зараз займаецца іншымі важлівымі накірункамі палка, пра якія мы паведамім пазней.