Аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя ў чарговы раз прызнала Беларусь самай несвабоднай з еўрапейскіх краін. Ганебная сітуацыя, з якой нельга скарыцца годнаму чалавеку.
Змагацца за вызваленне краіны, пратэставаць супраць злачынцаў ва ўладзе – галоўная задача палітычнай апазіцыі. Па вызначэнню.
Але, “канструктыўная апазіцыя” заяўляе, што пратэставаць у Дзень Волі нельга – бо на яго трэба “толькі святкаваць”. Нельга і на Чарнобыльскім шляху – бо на ім трэба “толькі смуткаваць”. Ва ўсе астатнія дні таксама нельга – бо рэжым афіцыйнага дазволу на пратэст супраць сябе, натуральна, не дае. А без дазволу – “гэта ж незаконна!”.
Як сказаў у пазамінулым стагоддзі выбітны нямецкі паэт Генрых Гейнэ:
“Калі сыходзяць героі, на арэну выходзяць клоуны”.
М. Статкевіч.