У Віцебску прайшла канферэнцыя «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць»5 студзеня ў актавай …

У Віцебску прайшла канферэнцыя «Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць»

5 студзеня ў актавай зале абласной бібліятэцы сабралася каля 100 патрыётаў Беларусі з розных куткоў вобласці. Удзел у канферэнцыі прынялі і некалькі сябраў партыі «Народная Грамада».

Мерапрыемства пачалося з сумеснага выканання гімна «Магутны Божа». На працягу 5-ці гадзін выступілі дзесяткі экспертаў — гісторыкі, журналісты, палітолагі, а таксама проста неабыякавыя жыхары Віцебска, для якіх існаванне незалежнай Беларусі з’яўляецца каштоўнасцю, якой нельга гандлявацца, як гэта робіць сёньняшні рэжым. Дадзеная канферэнцыя і задумвалася як магчымы адказ так званаму «Рускаму Свету», які, як гаворыцца, спіць і бачыць нашу краіну ў складзе Расійскай Федэрацыі.

Сярод заяўленых тэм былі такія: «Вытокі Беларускай дзяржаўнасці», «Барацьба аршанцаў за незалежнасць Радзімы», «Беларускі горад Віцебск. Гістарычны агляд», «Полацкі погляд на этнас, культуру і палітыку» і іншыя.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі прагаласавалі прыняць за аснову рэзалюцыю. У далейшым яна будзе дапрацаваная. У прынятай за аснову рэзалюцыі гаворыцца «мы выказваем недавер такім палітычным структрурам Віцебшчыны, як «Справядлівы Свет», «Гавары Праўду», партыі «Труда і справядлівасці», якія прынялі ўдзел у ўстаноўчым сходзе прарасейскай ініцыятывы «Саюз» у Віцебску ў ліпені 2018-га года. Мы патрабуем адмяны тапанімічных назваў у гонар катаў беларускага народа (У. Ленін, А. Сувораў, Урыцкі, і гэтак далей) і замены іх на беларускія назвы».