Рэпрэсіі супраць народа працягваюцца. Улады на 15 сутак незаконна арыштавалі нашага таварыша Сяргея Спарыша. Ні за што да “хіміі” асудзілі актывіста Дзмітрыя Паліенку. У турмах знаходзяцца тысячы невіноўных.
Мы мусім бараніць нашага таварыша, бараніць усіх, хто церпіць за праўду. У бліжэйшую нядзелю 27 кастрычніка і наступныя дні мы праводзім Акцыю салідарнасці з Сяргеем Спарышам, з палітзняволенымі і нявінна засуджанымі.
Акцыя будзе праведзена ў фармаце агітацыйных пікетаў кандыдата з Народнай Грамады Ўладзіміра Арцымана, каб забяспечыць яе легальнасць. Яна адбудзецца ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродна, Баранавічах, Магілеве, Маладэчне, Лідзе, Мозыры і Наваполацку. Час і месцы пікетаў паведамім дадаткова.
Далучайцеся! Калі мы не абаронім адзін аднаго, нас знішчаць па аднаму. Сёння яны – заўтра ты. Свабоду палітвязням! Свабоду невіноўным!