Аб’яднанне беларускіх партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць” вы…

Аб’яднанне беларускіх партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць” выступае з заявай аб падтрымцы  намаганьняў Выбарчай Камісіі правесьці выбары празрыста і дэмакратычна:

Дэмакратыя – гэта не выбарачная ўседазволенасць для вялікіх ці маленькіх, дэмакратыя – гэта аднолькавыя патрабаванні для ўсіх!

Празрыстасць – гэта палітычная адказнасць кожнага палітыка перад беларускім народам, нягледзячы на рангі ці асобы.

Мы падтрымліваем дэмакратычнасць і празрыстасць выбараў у Каардынацыйную Раду 2024 г.

Вучымся празрыстасці! Захоўваем вернасць прынцыпам дэмакратыі!

27.04.2024