Мікалай Статкевіч: Год свабодыКрэмль мае відавочны намер у наступным годзе далучыць Беларусь. Самы в…

Мікалай Статкевіч: Год свабоды

Крэмль мае відавочны намер у наступным годзе далучыць Беларусь. Самы верагодны і лёгкі для яго сцэнар анэксіі – гэта зусім не ўзброенае ўмяшанне ў адказ на звяржэнне дыктатара беларускім народам. Хоць ціпа-незалежныя “аналітыкі” даволі паспяхова пераконваюць напалоханы Захад у зваротным.

Анэксаваць уздыбленую змаганнем за свабоду краіну можна, толькі заліўшы яе крывёю і зрабіўшы народ гэтай краіны смяротным ворагам агрэсара. Ды яшчэ атрымаўшы з-за гэтага наўпроставы канфлікт з усім астатнім светам. Але ж у Расіі нават блізка няма неабходных для такіх супрацьстаянняў рэсурсаў.

Самы горшы для Беларусі, самы верагодны і прывабны для Крамля сцэнар анэксіі – не сілавы, а “дабраахвотнае аб’яднанне”. Якое зробіць анэксію незваротнай і не выкліча нават сімвалічных санкцый супраць захопніка.
Дыктатар сваім удзелам у гандлі пра ўмовы “інтэграцыі” даказвае Маскве рэальнасць такога сцэнару і тым самым толькі правакуе ўзмацненне ціску.

Рэжым зараз рэпрэсуе ўдзельнікаў пакуль выгадных яму і вельмі законапаслухмяных акцый пратэсту супраць анэксіі. Мітусенне дыктатара сведчыць, што яго галоўны жах – гэта не страта незалежнасці, а паўстанне беларускага народа. Ён ужо нешта адчувае.

На пачатку гэтага года Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, абраўшы кандыдата ў прэзідэнты ад кааліцыі, прыняла і яго стратэгію. Усе прагнозы гэтай стратэгіі спраўджваюцца. Мы працягваем дзейнічаць у адпаведнасці з ёй. І зробім усё, каб дасягнуць яе мэтаў – разам з народам вызваліць краіну і абараніць яе незалежнасць.

Наступны год нясе вялізарныя рызыкі для Беларусі. Але і яшчэ большыя шанцы зрабіць нашу краіну вольнай і паспяховай.
Разам мы не дазволім горшага сцэнару і зробім наступны год – Годам Свабоды.

З надыходзячым вас!

https://hramada.org/mikalaj-statkevich-god-svabody/

Мікалай Статкевіч: Год свабоды > Народная Грамада

Крэмль мае відавочны намер у наступным годзе далучыць Беларусь. Самы верагодны і лёгкі для яго