«Я, напэўна, проста памру тут»: хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі
Праваабаронцам вядома не менш чым пра 255 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:
• 93 чалавекі ў цяжкім стане здароўя; • 63 сталых чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем); • 40 шматдзетных маці і бацькоў; • 23 маладзёна, якія былі затрыманыя непаўнагадовымі; • 16 чалавек з інваліднасцю; • 10 чалавек з ментальнымі разладамі; • Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.
Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.