МІЛІЦЫЯ ЎЖО ЗА КАЛІНОЎСКАГАДыктатар не спыняе гандаль краінай. Зараз спрабуе нешта прадаць хоць за 3…

Партыя Народная Грамада

МІЛІЦЫЯ ЎЖО ЗА КАЛІНОЎСКАГА

Дыктатар не спыняе гандаль краінай. Зараз спрабуе нешта прадаць хоць за 3% зніжкі на расійскую нафту.

Разам з тым ён палохаецца жорсткага і масавага адказу грамадства, калі дзяржаўная здрада стане відавочнай. Таму скарыстоўвае пакуль яшчэ нешматлікія, прадказальныя і бяспечныя для яго пратэсты, каб прэвентыўна дэмаралізаваць патрыятычных актывістаў.

Дзесяткі людзей асудзілі ці збіраюцца судзіць за абарону незалежнасці. У іх ліку ўжо 12 актывістаў Народнай Грамады.
Два пратаколы за акцыю 20 снежня атрымаў і я. У тым ліку – за “публичные призывы к проведению массового мероприятия …на Октябрьской площади в г. Минске”.

Так, пасля спробы мяне атруціць я публічна заявіў пра свой намер узяць удзел у акцыі 20 снежня ў абарону незалежнасці. Маю заяву можна прачытаць тут:
https://statkevich.org/zabojcza-ne-supynyaeczcza/
Але ў гэтай заяве я ўжыў назву “пляц Каліноўскага”.

Такім чынам, міліцыя Ленінскага раёну Мінска лічыць Кастрычніцкую плошчу пляцам Каліноўскага, што падцвярджае афіцыйным дакументам. Малайцы – нарэшце саспелі.

Значыць, хутка даспеюць і да разумення, што абавязак любага грамадзяніна краіны – спыніць дзяржаўную здраду любымі сродкамі. Нават шляхам фізічнай ліквідацыі здрадніка. Гандляр краінай таксама павінен гэта зразумець.

ЗАБОЙЦА НЕ СУПЫНЯЕЦЦА – Мікалай Статкевіч

Учора многія даслалі мне віншаванні з імянінамі ці гадавінай Плошчы-2010. Удзячны за ўсе, акрамя апошняга “віншавання”.Позна вечарам у мяне пачалася вельмі хуткая і вострая алергічная рэакцыя. Пачаўся ацёк дыхальных шляхоў. Жонка ўрач. Не марудзіла ні хвіліны…