Аноним. бот: @cpartisans_bot
Для СМИ, партнеров: @cpartisans_urgent_bot
Присоединиться / Join – @cpartisans_join_bot
@: [email protected]
Другие контакты и реквизиты для донатов /Contacts & Donation
https://telegra.ph/Kontakty-i-donaty-08-09
30.04.2024г.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Каб пазбегнуць спекуляцый і правакацый на адрас нашай парты, з мэтай абароны актывістаў і сябраў партыі Народная Грамада, лічым патрэбным зрабіць кейс публічным.
Уначы 30.04.2024г. мы атрымалі інфармацыю, аб тым, што адзін з нашых актывістаў з’яўляецца фігурантам спісу, якой знаходзіцца на рэсурсах кіберпартызанаў https://t.me/cpartisans_by у адчыненым доступе https://t.me/cpartisans_by/1406 . Адміністратарамі інфармацыя была верыфіцыравана і факт прысутнасці ў базах падцьверджаны. На перыяд дадатковай праверкі прыняты рашэнні згодна Пратаколу 3, п.9, пп. а), б) “Палажэння аб крызіснай сітуацыі ў партыі” партыі Народная Грамада:
1. Прыпыніць сяброўства Бялюціна Паўла ў партыі Народная Грамада
2. Выключыць Бялюціна Паўла з спісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III склікання ад Аб’яднання беларускіх партый Народная Грамада і Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя “Салідарнасць”
Звяртаем увагу, што на этапе першаснай апрацоўкі інфармацыі па актывісту, якая магла б сведчыць аб наўмысным нанясенні шкоды іншым актывістам, альбо партыі выяўлена не было. Атрыманая інфармацыя патрабуе больш дасканалага азнакамлення.
Адначасова, мы бачым з розных рэсурсаў, якія нельга верыфіцыраваць і ідэнтыфіцыраваць,як “празрыстыя” наўмысныя ўбросы і дэзынфармацыю па выбарах у Каардынацыйную Раду.
Таму ставімся крытычна да любой навіны і перавераем яе дасканала.
Жыве Беларусь!
Аноним. бот: @cpartisans_bot
Для СМИ, партнеров: @cpartisans_urgent_bot
Присоединиться / Join – @cpartisans_join_bot
@: [email protected]
Другие контакты и реквизиты для донатов /Contacts & Donation
https://telegra.ph/Kontakty-i-donaty-08-09