НА РАЗВІТАННЕ З АМЭРЫКАЙГуд бай, Амэрыка!.. На ўсходзе,Куды ляцець мне, зараз ноч,Змрок і ў прыродз… 07.03.2020Партыя Народная Грамада НА РАЗВІТАННЕ З АМЭРЫКАЙ Гуд бай, Амэрыка!.. На ўсходзе,Куды ляцець мне, зараз ноч,Змрок і ў прыродзе, і ў народзе,Які жыве нібыта ўзбочСвайго жыцця, які блукаеУ ім, бы ў лабірынтах сну…Але і там ужо світае –І павяртае на вясну! Уладзімір Някляеў