ВЫКАНАЎЧАЯ РАДА ПАРТЫІ “НАРОДНАЯ ГРАМАДА” 01.05.2024г.ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ”Кіберпартызаны” ўзламалі сай…

ВЫКАНАЎЧАЯ РАДА ПАРТЫІ “НАРОДНАЯ ГРАМАДА”

01.05.2024г.

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

“Кіберпартызаны” ўзламалі сайт КДБ і апублікавалі 40 тысяч зваротаў, якія паступілі ў ведамства з 2014 па 2023 гады.

З мэтай абароны свайго імя сацыял-дэмакратычная партыя Народная Грамада прыняла рашэнне верыфікаваць усіх сваіх сяброў, перш за ўсё кіраўніцтва партыі і актывістаў. На сённяшні дзень у адкрытым доступе знаходзяцца дадзеныя на двух чалавек. Гэта Павал Бялюцін і Вольга Тышкевіч. Іх сяброўства ў партыі прыпынена, яны таксама выдаленыя з усіх працоўных чатаў партыі, ім адмоўлена ў доступе да партыйнай інфармацыі. Кіраўніцтвам партыі накіраваныя звароты на імя Каардынацый Рады аб выключэнні дадзеных асобаў з спісу кандыдатаў у Каардынацыйную Раду III склікання. Партыя Народная Грамада пакуль адзіная, хто звярнуўся з такой заявай, і мы шчыра спадзяемся, што іншыя кандыдаты паследуюць нашаму прыкладу ў выпадку, калі іх чальцы стаюць фігурантамі рэзанансных спраў. Мы будзем далей працягваць верыфікацыю, аднак не будзем давяраць толькі кіберпартызанам. У нашым распараджэнні дастаткова рэсурсаў для поўнамаштабнай праверкі. Таксама людзі, чыё сяброўства ў партыі часова прыпынена, могуць зноў павярнуцца ў каманду пры ўмове паспяховага праходжання дадатковай праверкі і зняцця абвінавачванняў. Мы не нясем адказнасці за публікацыі ў СМІ, паколькі мы не даем ім інфармацыю. Мы вядзем сваю працу празрыста і інфарміруем грамадства толькі ад імя каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада.

Адначасова заклікаем незалежныя інфармацыйныя рэсурсы ўстрымацца ад траўлі тых, хто зараз з’яўляецца фігурантам у спісах кіберпартызанаў. Іх віна не даказана! Яны маюць права на абарону сваіх правоў! Не ўпадабляйцеся лукашысцкім “суддзям”, якія без следства выносяць прысуды. Мы не ведаем, пры якіх абставінах былі зробленыя гэтыя “даносы” і ці дзейсна вышэй зазначынымі асобамі, але ведаем які ціск быў і далей адбываецца на актывістаў! Мы абяцаем з свайго боку надаваць усю інфармацыю без прыхоўвання і выпраўдоўвання, паколькі гэта тычыцца кожнага нашага сябра партыі!

Мы не даем каментары СМІ падчас высвятлення абставінаў і дадатковай верыфікацыі. Уся афіцыйная інфармацыя выключна на рэсурсах партыі Народная Грамада

Жыве Беларусь!