Віктар Марціновіч: А давайце як у кіно! > Народная Грамада
Віктар Марціновіч піша на budzma.by пра сітуацыю ў нашай краіне, якая пачынае нагадваць адзін вядомы
Давайце тады так.
Бяром трох чыноўнікаў, якіх не асабліва шкада, з якога-небудзь райвыканкама, даём ім бервяно і загадваем з тым бервяном таптацца па маршруце шпацыраў галоўнага гледача. Для тэлебачання з імі здымаем асобны сюжэт, карыстаючыся блаславёнай тэхнікай венецыянскага пераапранання. Вось тыя трое — дворнікі ў памаранчавых робах, мятуць асфальт. Вось яны ж у выглядзе студэнтаў корпаюцца ў полі. Хай там камяні якія пакачаюць ці што. Калі для карцінкі трэба больш фігурак, можна скарыстацца функцыяй multiply у відэарэдактары.
Вось ужо ў форме «Зелянбуда» яны абскубаюць галінкі з дрэваў. Вось, апранутыя ЖЭСаўцамі, аддана замазваюць фразы «Уводзьце каранцін!» на жылым фондзе. Твары ў дзяржаўных людзей усюды аднолькавыя, то адзіны глядач не мусіць ні пра што здагадацца.
https://hramada.org/viktar-marcinovich-a-davajce-jak-u-kino/
Віктар Марціновіч: А давайце як у кіно! > Народная Грамада
Віктар Марціновіч піша на budzma.by пра сітуацыю ў нашай краіне, якая пачынае нагадваць адзін вядомы