Вось так наша ўлада змагаецца са сваімі палітычнымі апанентамі. Мала таго, што легальныя перадвыбарчыя пікеты абазвалі “несанкцыяванымі масавымі мерапрыемствамі”, пахапалі і асудзілі людзей, дык яшчэ і пакінулі іх у спёку нават без вады і лёгкай вопраткі. Без сродкаў аховы. Нагадаем, што “каронавіруса ў Беларусі няма. Ёсць каронапсіхоз”. Ці гэта першыя ластаўкі да магчымага ўвядзення каранціну, калі пратэст будзе працягвацца і набудзе яшчэ больш масавы характар? Стойце ў Свабодзе, сябры! Выходзьце падтрымаць незалежных кандыдатаў сваей прысутнасцю. Не бойцеся!