Прайшло ўжо больш за 15 месяцаў з моманту знікнення Мікалая Статкевіча з інфармацыйнага поля. Рэжым …

Прайшло ўжо больш за 15 месяцаў з моманту знікнення Мікалая Статкевіча з інфармацыйнага поля. Рэжым Лукашэнкі, спрабуючы сцерці ягонае імя і імёны іншых палітвязняў з памяці, вядзе мэтанакіраваную палітыку замоўчвання. Але мы, як грамадзяне Беларусі, не можам дапусціць, каб Мікола Статкевіч, сімвал барацьбы за свабоду і дэмакратыю, быў забыты.

Мы патрабуем ад уладаў:

1. Неадкладна прадставіць інфармацыю аб месцазнаходжанні Мікалая Статкевіча і ягоным стане здароўя.

2. Забяспечыць яму доступ да незалежных адвакатаў і лекараў.

3. Вызваліць Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў з-пад варты.

Немагчыма забыцца пра тых, хто пацярпеў за свае перакананні, за сваю веру ў свабодную Беларусь.

Мы павінны памятаць пра Мікалая Статкевіча, пра яго мужнасць і стойкасць.

Мы павінны працягваць змагацца за ягонае вызваленьне і за свабоду Беларусі!

Пішыце лісты салідарнасці, пераводзіце сродкі на рахунак Мікалая Статкевіча, падтрымлівайце яго сям’ю. Кожны голас, кожны рубель, кожная акцыя салідарнасці – гэта ўклад у барацьбу за свабоду!
Не маўчыце! Не забывайце!
Мікола Статкевіч – герой Беларусі!

(С) Заява ў падтрымку Мікалая Статкевіча

ад імя Іллі Міронава, праваабаронцы, актывіста Народнай Грамады, 31 траўня 2024 года