Шпацыр па Вільні памяці Івана Луцкевіча
Cябры, а давайце заўтра, у нядзелю 9 чэрвеня з нагоды дня народзінаў нашага знакамітага пачынальніка беларускага нацыянальнага руху і бацькі беларускай Незалежнасьці, публіцыста, археолага Івана Луцкевіча паўтарым мінулагодні шпацыр яго памяці. Зьбіраемся а 16-й гадзіне каля брамы Базыльянскіх муроў на шпацыр “Іване, ты жывеш!”
Нарачоная Івана Юльяна Мэнке пакінула пакінула ўспаміны пра свайго каханага, зь якіх мы даведваемся ня толькі пра гэтае шчымлівае трагічнае каханьне, але і пра тагачаснае беларускае жыцьцё ў Вільні.
Прапануем вам разам прайсьціся па віленскіх адрасах, зьвязаных з Іванам Луцкевічам ды ягоным братам Антонам, паглыбіцца ў іх тагачаснае жыцьцё і працу, пачытаць разам успаміны Юльяны Мэнке ды узгадаць нашага выбітнага дзеяча.
Данаты вітаюцца!
Дата: 9 чэрвеня
Час: 16.00
Месца cустрэчы: Брама Базыльянскіх муроў (Aušros Vartų g. 9)