Напрыканцы чэрвеня пачнецца яшчэ адзін завочны суд25 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца разг…

Напрыканцы чэрвеня пачнецца яшчэ адзін завочны суд

25 чэрвеня ў Брэсцкім абласным судзе пачнецца разгляда завочнай крымінальнай справы ў дачыненні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава, Веранікі Цапкала. Працэс прызначаны весці суддзя Андрэй Лешчанка.

Фігурантаў справы абвінавачваюць паводле пяці артыкулаў — «змова або іншыя дзеянні з мэтай захопа дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК), «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК), «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) і «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК).