Учора, 16 чэрвеня, а 12:00, каля помніка Кудзіркі ў Вільні адбылася чарговая акцыя салідарнасці з па…

Учора, 16 чэрвеня, а 12:00, каля помніка Кудзіркі ў Вільні адбылася чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Акцыя аб’яднала былых вязняў, палітычных бежанцаў, актывістаў Dapamoga, неабыякавых грамадзян і сяброў “Народнай Грамады”. Мы ўспомнілі пра больш за 1562 людзей, прызнаных палітвязнямі і незаконна ўтрыманых у лукашысцкіх турмах. Асабліва жахае факт, што 16 чэрвеня, у Дзень медыцынскага супрацоўніка, у турмах знаходзяцца не менш як 16 медыцынскіх супрацоўнікаў, пазбаўленых магчымасці аказваць дапамогу сваім пацыентам.

Сярод незаконна зняволеных – лідэр “Народнай Грамады” Мікалай Статкевіч і не менш як 8 партыйцаў.

Наша партыя “Народная Грамада”, як голас тых, хто знаходзіцца ў заложніках у рэжыма, патрабуем вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і прыцягнення банды лукашэнкі да крымінальнай адказнасці.

Рэпрэсіі павінны быць асуджаныя міжнароднай супольнасцю, а ўсе вінаватыя ў злачынствах супраць беларускага народа павінны панесці пакаранне.

Жыве Беларусь!