Нашая партыя “Народная Грамада” выказвае глыбокую занепакоенасць злоўжываннем беларускімі ўладамі механізмамі Інтэрпола для пераследу палітычных эмігрантаў. Выкарыстанне запытаў Red notice і Diffusion для адшуквання людзей, якія пакінулі Беларусь па палітычных матывах, парушае прынцыпы палітычнай нейтральнасці Інтэрпола (Статут Інтэрпола, артыкул 3) і права на свабоду перамяшчэння і прытулак (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, артыкулы 13, 14).
Мы лічым, што выкарыстанне механізмаў Інтэрпола для пераследу палітычных апанентаў парушае міжнародныя стандарты правасуддзя, бо запыты не праходзяць належнай праверкі, а абвінавачанні маюць палітычны характар.
Мы патрабуем ад Інтэрпола спынення апрацоўкі запытаў ад беларускіх уладаў, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам правасуддзя, і заклікаем да правядзення незалежнага расследавання па фактах злоўжывання механізмамі Інтэрпола. Мы таксама звяртаемся да міжнароднай супольнасці з заклікам адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі ў сферы праваахоўнай дзейнасці, пакуль яны не спыняць пераслед палітычных апанентаў і не забяспечаць захаванне правоў чалавека.