“Народная Грамада”, “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і “Краіна для Жыцця” будуць узгадняць свае палітычныя рашэнні!
16-га чэрвеня 2024 года партыя Статкевіча “Народная Грамада”, партыя Севярынца “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і аргкамітэт па стварэнніі партыі “Краіна для Жыцця” падпісалі сумесны палітычны дакумент – Мемарандум.
Дакумент рэгламентуе ўзаемадзеянне палітычных структур з мэтай набліжэння Беларусі да дэмакратычных выбараў пад эгідай АБСЕ.
«Салідарнасць палітычных структур і здольнасць дамаўляцца – менавіта тое, чаго крытычна не хапае беларускай дэмакратычнай супольнасці» – заявілі ўдзельнікі Мемарандума.
“Мы ствараем палітычны прэцэдэнт узаемадзеяння здаровага сэнсу і палітычнай волі” – заявіў Яўген Вільскі, намеснік старшыні “Народная Грамада”
“Мы прапануем далучыцца да супрацоўніцтва ў рамках Мемарандума іншым палітычным суб’ектам” – сказаў Віталь Савюк, лідэр аргкамітэта па стварэнні партыі “Краіна для Жыцця”
«Мы супраць узмацнення аўтарытарных тэндэнцый у беларускай дэмакратычнай супольнасці. Шлях у Еўропу, перш за ўсё, гэта-дэмакратыя і празрыстасць. На жаль нам уяўляецца, што калі хтосьці з’язджаў з Беларусі, ён захапіў з сабой крыху аўтарытарызму» – сказаў Георгій Дзмітрук, сустаршыня БХД