Сёння 500 дзён без навін ад Міколы Статкевіча, які правёў за кратамі 1484 дні

Партыя Народная Грамада

Сёння 500 дзён, як няма ніводнай навіны ад Міколы Статкевіча. Ён правёў за кратамі 1484 дні.

“Прорва. Бездань. Колькі чарнаты і зла, колькі нізкіх энэргій ў гэта ўкладзена. Але святло абавязкова разгоніць цемру. Сёння гэта асабліва відавочна” — напісала ў сваіх сацсетках жонка статкевіча Марына Адамовіч і павіншавала беларусаў са святам Сашэсьця Святога Духа.