23 чэрвеня 2024 на Купалле, якое на літоўскай зямлі мае назву Ёнінес, беларусы Літвы ў найвышэйшай к…

23 чэрвеня 2024 на Купалле, якое на літоўскай зямлі мае назву Ёнінес, беларусы Літвы ў найвышэйшай кропцы Літвы, гары Аўкштояс усяго за некалькі кіламетраў ад мяжы з Радзімай, спалілі пудзілы двух дыктатараў. Аддаць іх агню ў знак будучай перамогі дабра над злом у гэтую адметную ноч стала ўжо традыцыяй.

Упершыню далучыліся прадстаўнікі дыяспары “Беларусы Адэсы”, усе былі рады гумару адэсітаў і захопленыя іх арганізаванасцю. Удзельнічалі таксама свабодныя расейцы-уцекачы ад пуцінскага рэжыму, якія заснавалі ў Літве ініцыятыву дапамогі Украіне Action for Life.

Літоўская пара, якая прыехала на месца сілы і назірала за дзействам, пазычыла свабоды і поспеху і адзначыла, што перамогі можна і трэба дасягаць толькі ўсім разам!

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.

ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:

PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
VŠĮ Dapamoga Lt
https://youtu.be/N2yfDMNzfwI?feature=shared
Як беларусы Літвы спалілі дыктатараў у ноч на Купалле/Joninės. 2024’06’23

23 июня 2024 на Купалье, которое на литовской земле носит название Йонинес, беларусы Литвы в самой верхней точке Литвы, горе Аукштояс всего в нескольких километрах от границы с родиной, сожгли чучела двух диктаторов. Предать их огню в знак будущей победы…