#dissidentby Радые Свабода паведамляе, што выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы с…

#dissidentby

Радые Свабода паведамляе, што выйшаў на волю палітзняволены Рыгор Кастусёў, 67-гадовы старшыня Партыі БНФ. Вядома, што мужчына хворы на анкалогію, а ў пачатку красавіка 2024 г. Рыгору зрабілі аперацыю.

Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі, за кратамі ён правеў больш за 3 гады. Па справе таксама праходзілі Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук, якія цалкам адбылі свае тэрміны. За кратамі застаюцца Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.

Гэта ўжо пяты чалавек, які быў вызвалены сёння ў сувязі з амністыяй.

Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра вызваленне, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Працягвайце падтрымліваць тых, хто ўсё яшчэ за кратамі і змагайцеся, пакуль усе не будуць вольныя!