14 ліпеня 2021 года рэжым аг лукашэнкі брутальна затрымаў і кінуў за турэмныя краты Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча, змагароў за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі. Дзе яны ўтрымліваюца ўжо тры гады, за сваю праваабарончую дзейнасьць і дапамогу грамадзянам, у тым ліку нашым актывістам.
У знак салідарнасці з “Вясной” і яе героямі мы заклікаем усіх неабыякавых узяць удзел у акцыі ў Вільні!
Калі: 12 ліпеня ў 14.00 Vinco Kudirkos aikštė, Vilnius
Далучайцеся да нас і пакажыце беларускім праваабаронцам, што яны не забытыя! У салідарнасці наша сіла!