Сёння расійскія акупанты здзейснілі чарговы варварскі акт, нанёсшы ракетны ўдар па ўкраінскіх грамадзянскіх аб’ектах, у тым ліку па найбуйнейшай дзіцячай бальніцы. Па папярэдняй інфармацыі, расейскія вайсковыя злачынцы выпусцілі 38 ракет розных тыпаў
У выніку гэтага жахлівага нападу пад заваламі лякарні апынуліся дзеці і лекары. Па стане на 15:30 ужо пацверджана гібель 31 чалавека, больш за 125 атрымалі раненні.
Партыя “Народная Грамада” выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім забітых украінцаў. Мы смуткуем разам з вамі.
Мы заклікаем сусветную супольнасць прыняць неадкладныя меры:
Асудзіць гэты абуральны акт тэрарызму і агрэсіі з боку Расіі.
Накласці на РФ новыя санкцыі і ўзмацніць ужо існуючыя.
Забяспечыць гуманітарную дапамогу пацярпелым ад расейскіх абстрэлаў
Прыцягнуць вінаватых у здзяйсненні ваеннага злачынства да адказнасці
Украіна змагаецца не толькі за сваю свабоду, але і за мір ва ўсім свеце. Мы не можам маўчаць, калі дзеці гінуць пад бомбамі. Мы мусім аб’яднацца і спыніць агрэсара
Прэс-служба партыі Народная Грамада