У пункце 24 Дэкларацыі згадваецца Беларусь, а менавіта тое, што яна працягвае спрыяць вайне, робіць сваю тэрыторыю даступнай. А Расея працягвае паглыбляць палітычны і вайсковы ўплыў на Беларусь, уключна з разгортваннем сваіх тэхнікі і персаналу ў краіне.
Таксама ў пункце 19 Беларусь згадваецца ў кантэксце расейскай ядзернай рыторыкі.