12 жніўня мы адзначаем дзень нараджэння нашага лідэра, Мікалая Статкевіча – чалавека, які прысвяціў …

12 жніўня мы адзначаем дзень нараджэння нашага лідэра, Мікалая Статкевіча – чалавека, які прысвяціў сваё жыццё барацьбе за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

У гонар гэтай знамянальнай даты, Народная Грамада арганізуе шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку прагляд трох фільмаў, якія раскажуць пра жыццё і дзейнасць Мікалая Статкевіча.

Сачыце за абнаўленнямі на нашых старонках: мы хутка аб’явім інфармацыю аб месцы правядзення, фармаце мерапрыемства і падрабязнасцях праграмы.

Запрашаем усіх, хто падзяляе нашыя каштоўнасці і імкнецца да свабоднай Беларусі, далучыцца да святкавання!

Разам мы мацнейшыя!

Жыве Беларусь!

Партыя Народная Грамада