РАДЫ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНГРЭСУ
Нелегітымны кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка распачаў новую хвалю гвалту ў краіне, якая пагражае здароў’ю і жыццю грамадзян Беларусі. З выкарыстаннем сілавых структур ажыццяўляюцца рэпрэсіі не толькі да палітычных канкурэнтаў Лукашэнкі, але і да іх староннікаў, да ўсяго беларускага дэмакратычнага грамадства, да беларускага народа.
Рэпрэсіі скіраваныя на падаўленне свабоднага
волявыяўлення грамадзян падчас палітычнай кампаніі, звязанай з гэтак званымі выбарамі 2020 года. Сярод сотняў людзей, якія безпадстаўна аштрафаваныя, арыштаваныя і кінутыя за краты, лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч. Ужо месяц, двойчы асуджаны па сфабрыкаваных адміністрацыйных справах, ён знаходзіцца ў турме, дзе на яго заведзеная яшчэ і сфабрыкаваная крымінальная справа, па якой яму пагражае зняволенне тэрмінам да трох гадоў.
Беларускі нацыянальны кангрэс патрабуе неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча! Мы патрабуем вызвалення Паўла Севярынца, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыкі, усіх незаконна, з выкарыстаннем цынічных правакацый, зняволеных грамадзян! Мы патрабуем спынення рэпрэсій!
Уладу – народу!
Жыве Беларусь!