Як лепш падтрымаць палітвязняў:Самае лепшае, што можна зрабіць, гэта 1) напісаць ім ліст альбо пашто…

Як лепш падтрымаць палітвязняў:

Самае лепшае, што можна зрабіць, гэта
1) напісаць ім ліст альбо паштоўку ў падтрымку, укласці ў канверт яшчэ некалькі паштовак ці канвертаў для адказу;
2) зрабіць грашовы перавод на адрас СІЗА: 220050 г. Мінск вул. Валадарскага, 2 СІЗА N1, прозвішча, імя імя па бацьку таго, каго Вы вырашылі падтрымаць;
3) перадачы лепш не рабіць самастойна, ліміт на месяц – 30 кг агульнай вагі – перакрываецца легка), калі хочаце нешта перадаць, абавязкова (!!!) узгадніць са сваякамі;
4) бандэролі і пасылкі не ўлічваюцца ў агульную вагу, можна дасылаць тое, што не псуецца (кава, гарбата, печыва, сухафрукты, акрамя чарнасліва і рызынак, арэхі), сыравяленая кілбаса. Менавіта вяленая, гэта бяспечней і здаравей, чым вэнджаная.
5) можна аформіць падпіску на газеты і часопісы, але таксама па ўзгадненню са сваякамі
Беларусы ўмеюць быць салідарнымі, мы гэта дакладна ведаем!
Дзякуй!