Добрай раніцы, сябры! Сёняя – важны дзень у гісторыі нашай краіны. Адзначым яго разам!
29 гадоў назад, 25 жніўня 1991 года, праз тры дні пасля правалу путча ў Маскве, адбылася гістарычная пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР. Ўпершыню яна праходзіла пад забароненым раней бел-чырвона-белым сцягам.
Дэпутаты прынялі закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савету БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».
Таксама ў гэты дзень на тэрыторыі краіны была прыпыненая дзейнасьць Камуністычнай партыі.