Па радые чую, што сёння ў Мінску два мітынгі. Афіцыйны на плошчы Незалежнасці ўжо завершыўся, а дзесяткі тысячаў людзей, якія сабраліся каля стэлы “Горад-герой”, ідуць да цэнтра.
Цвердасць тых, хто нягледзячы на гвалт спецназа і масавыя арышты, выходзіў гэты тыдзень пратэставаць, прымусіла ўлады адступіць. Думаю, што тут важную ролю адыгралі рэакцыя беларускага грамадства на гвалт і арышты, а таксама міжнародная салідарнасць. Героям – гонар!
У любым выпадку, перамены непазбежныя. І гэта робіцца ўсё больш відавочным.

Мікола Статкевіч. 16.08.2020