“Аляксандар Лукашэнка ня будзе ўключаны ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, паведаміла нямецкае выданьне Die Welt са спасылкай на свае крыніцы. Паводле інфармацыі Die Welt, за гэта, у прыватнасьці, выступіла Нямеччына, якую падтрымалі Францыя і Італія.
Падчас дыскусій Бэрлін і Парыж сьцьвярджалі, што каналы сувязі з Лукашэнкам павінны быць адкрытымі пры любых абставінах. Уключэньне яго ў санкцыйны сьпіс перашкодзіла б гэтаму. Некалькі дзяржаў Эўразьвязу, найперш краіны Балтыі і Польшча, ня згодныя з гэтым і прасілі ўнесьці імя Лукашэнкі ў сьпіс, піша Die Welt.”
Што ён яшчэ павінен нарабіць, колькі крыві праліць, каб “старая Еўропа” празрэла? Урэшце, такія крокі з’яўляюцца ўскосным прызнаннем узурпатара, хіба не так?
Каб весці перамовы аб умовах капітуляцыі, зусім не абавязкова прызнаваць паўнамоцтвы “кліента”