у Менску адбіўшысь ад рук
бульбу капаць ды бурак
у прадзеда быццам бы рак
усё слухае унук тэлефон
дзе нехта крычыць у мегафон
пасьля раздаюцца то стрэлы
то выбухі гучна, то сьпевы
Прадзед не ўстае трэці год
Ляжыць ля яго стары кот
Пакурвае дзед цыгарэту
Пытаецца “як там у летку?
Апошнія тэрапіі
нібыта ўдала зрабілі
Дык хопіць гуляць там па горадзе
пакуль не далі па мордзе
тут працы неўправарот
але і харчоў жа ж на год”
Праўнук не спрачаўся ніколі
Хлябнуў дзед нялёгкай долі
Вайну перажыў, калгаз аднавіў
Дванаццаць дзяцей ускарміў
Адзін не вярнуўся з Афгана
другі не вярнуўся з ракі
Абудва сышлі страшна рана
Праклён радавы такі
На могілках з імі і маці
І тамка патрэбна прыбраці
Але пакуль па пядзьсят
пад камякі ды салат.
Праўнук дастае смартфон
Паказвае дзеду разгон
Пра то, як забілі героя
Пасьля шчэ забітыя троя
Ад ранаў памерла мо сем
Яны зьніклымі сталі ўсе
Гвалт чынілі з людзьмі на турме
Усе чорныя ўшчэнт у труне
Дожджык з куляў ляцеў у народ
Лука кажа народу – “вы зброд”
Устае дзед на ногі ціха
“Не чакаў я такога ліха
Адвядзі памыцца на пруд
Ды касьцюм з медалямі “За труд”
Пашукай у каморы ў шафе
Малады ў ім хадзіў я “за шафера”
Ну а бульбу ускапае суседка
з сынком сваім малалеткаю”
Ды палез у шуфлядку тумбы
Ды дастаў свой стары малаток
“Ну, хадзем на вайну – сынок” (с) 10.09 20.