“Гэтых людзей зноў не паставіць на калені. Рэпрэсіямі супраць іх можна толькі зрабіць нянавісць да катаў больш масавай і глыбокай”.
Слухач
@euroradio атрымаў ліст ад
Мікалая Статкевіча. Ліст датаваны 22 верасня — ішоў з Жодзіна больш за тыдзень.
Мікалай Статкевіч затрыманы 31 траўня 2020 года — праз два дні пасля
Сяргея Ціханоўскага. Палітык знаходзіцца за кратамі ўжо чатыры месяцы.