Сёння незаконная ўлада з асаблівым імпэтам спрабавала не дапусціць фармавання калоны, не даць людзям сабрацца. З асаблівай жорсткасцю праводзіліся затрыманні яшчэ да пачатку Марша, шчыраваў сумна вядомы Карпянкоў са сваімі адмарозкамі, накідваючыся на людзей, разбіваючы машыны, якія сігналілі ў падтрымку пратэстуючых. Па гораду бегалі слабавікі са зброяй. Супраць людзей прымянялі вадамёты (асабліва смешна пры сенняшнім надвор’і, калі ўсе і без іх вымаклі да ніткі), дубінкі, светла-шумавыя гранаты, слезацечны газ.
Але дарэмна. Прагу беларусаў да Свабоды нельга спыніць. Па гораду сення рухалася некалькі вялікіх калон: ад Раманаўскай Слабады да Пушкінскай, па Багдановіча, па Куйбышава, па Гая.
А ўвечары беларусы сталі ў ланцугі салідарнасці ў сваіх раёнах.
Мы пераможам!
Свабода вечна будзе з намі!