У парламенце Італіі абвешчана пра стварэнне Італьянскага камітэта за дэмакратыю ў Беларусі.
Ён створаны з ініцыятывы некалькіх палітычных партый Італіі (Дэмакратычная партыя, Радыкалы, Плюс Еўропа), журналісцкіх і прафсаюзных арганізацыяў, з удзелам Асацыяцыі беларусаў у Італіі “Суполка”, паведамляюць чытачы @nashaniva.
Беларусы Італіі правялі акцыі салідарнасці ў дзясятках гарадоў Італіі, а таксама сабралі вялікія сродкі для беларускіх палітвязняў, і незалежных культурных праектаў.