МВФ грошай не дасць. Еўрапейскія банкі (ЕБРР і ЕБ), якія штогод давалі на паўмільярда грантаў і танных крэдытаў, цяпер нічога болей не дадуць. Нават, калі ім афіцыйна не забароняць. Бо смешна чакаць, што, ўвёўшы санкцыі супраць чыноўнікаў адных устаноў ЕС, можна атрымаць грошы ад чыноўнікаў іншых устаноў ЕС.
Кітай, улічваючы цяперашнюю рэпутацыю ўладаў, наўрад ці паўторыць свой мінулагодні жэст – крэдыт жывымі грашыма. А звязаныя крэдыты – гэта такая засада.
Што тычыцца “буйных арабскіх інвестараў, нібыта гатовых укласці адразу 10% ад нашага ВУП, то тут можна толькі пасмяяцца. Бо такія грошы ў небагатай краіне са стагнуючай эканомікай “адбіць” на нерухомасці ў прымальныя тэрміны немагчыма. Ды й рэпутацыя ў нашай улады, зноў жа.
Дарэчы, рэпутацыя ў арабскіх інвестараў таксама вельмі. 🙂
Так што, трэба рыхтавацца да складаных часоў.
Мікола Статкевіч 04.10.2020