Па дапамогу ў фонд BYSOL зьвярнуўся 461 звольнены сілавік«Гэта тыя людзі, якія запісалі відэазвароты…

Па дапамогу ў фонд BYSOL зьвярнуўся 461 звольнены сілавік

«Гэта тыя людзі, якія запісалі відэазвароты, запоўнілі ўсе неабходныя формы, — расказаў прадстаўнік фонду Яраслаў Ліхачэўскі. — Мяркую, гэта толькі частка тых, хто звольніўся. Сілавікоў запалохваюць, ім кажуць, што нашыя грошы ідуць ад „лялькаводаў“, яны баяцца і замбаваныя. Дапускаю, што рэальная колькасьць сілавікоў, якія звольніліся, у некалькі разоў большая».