Мікалай Статкевіч:”Па тазіку і радыё перасталі казаць пра колькасць затрыманых у апошнюю нядзелю. Пр…

Мікалай Статкевіч:

“Па тазіку і радыё перасталі казаць пра колькасць затрыманых у апошнюю нядзелю. Прачытаў, што каля тысячы. “Дыялог” буяе, як хрэн у гародзе.
З тазіка штодня паказваюць, як паліцыя ў заходніх краінах разганяе дэманстрантаў. Маўляў, “усе робяць гэтак”.
Па-першае, “гэтак” ніхто не робіць.
А па-другое, абраны на сумленных і справядлівых выбарах урад атрымоўвае ад грамадзян і права ўжываць сілу. Але толькі ў межах, прынятых абраным на сумленных і справядлівых выбарах парламентам, законаў. І толькі за парушэнне гэтых законаў.
А незалежныя суды ды незалежная прэса сочаць, каб усё адбывалася ў межах законаў, і каб правы парушальнікаў не былі парушаны.
Але апошняе слова застаецца за грамадзянамі, якія могуць звольніць урад, які не так ужыў сілу, на бліжэйшых сумленных і справядлівых выбарах.

Калі ж улада не абраная на свабодных і справядлівых выбарах, то яна сама з’яўляецца парушальніцай закона. І ніякага законнага права на гвалт супраць мірных грамадзянаў яна не мае.”
11.11.2020