​​Мікола Статкевіч:Улады сапраўды вельмі спяшаюцца. Хоць і называюць лічбу падзення ВУП у 1,3% з пач…

​​Мікола Статкевіч:

Улады сапраўды вельмі спяшаюцца. Хоць і называюць лічбу падзення ВУП у 1,3% з пачатку года, але неяк не стыкуецца. Нафтапрадукты і калій істотна патаннелі. Што тычыцца прамысловасці, то ў Баранавічах, як пішуць у іхняй газеце, за 9 месяцаў года прамысловая вытворчасць упала на 20% у рублях. А на колькі ў далярах?
Зрэшты, 1,3% падзення ВУП – гэта з улікам іефляцыі ці не? Так што, рэсурсаў застаецца ўсё меней. Таму жорсткасць падаўлення пратэстаў расце.
Але, калі іх задушаць такімі сродкамі, то хіба гэта разблакуе замежную дапамогу? Хутчэй, наадварот.
І што тады будзе?

15.11.2020