Мікалай Статкевіч.
Паўгады за кратамі.
З ліста:
Хвалююся за людзей на волі. Тым болей, што забіваць сталі і ў дварах.
Брутальнасць улады пазбаўляе нашу эканоміку датацый ад Захада і абцяжарвае атрыманне датацый з Усходу. А без знешніх датацый наша “ўнікальная мадэль” ляснецца праз паўгады.
Калі ж гвалт і забойствы не спыняцца, то Захад будзе вымушаны перайсці ад сымбалічных да рэальных эканамічных санкцый. Бо, хоць пра еўрапейскіх палітыкаў і кажуць, што яны бязвольныя, але ж у іх ёсць грамадская думка і апазіцыя. А пры рэальных эканамічных санкцыях тут усё можа накрыцца медным тазікам за 1-2 месяцы.
Шкада краіну і людзей. Але тут альбо жах без канца, альбо жахлівы канец “унікальнай мадэлі”. Пасля якога ёсць шанец наладзіць нармальную эканоміку.
Вось такі расклад атрымоўваецца.
22.11.2020
г. Жодзіна СІЗА 8