Якраз на 10-ю гадавіну Плошчы прыйшоў ліст ад Міколы Статкевіча. Як і 10 гадоў таму, з турмы…
Нядаўна ў лісце да яго я пісаў, што калі людзі, якія змагаюцца за свабоду, зноў у турмах, дык нешта не так мы зрабілі… І вось ён у адказ: “Наконт таго, што можна было зрабіць інакш, замарочвацца не трэба. На тое і барацьба, каб бакі разбуралі планы адзін аднаго. І больш замарочвацца тут павінен той бок. Заўсёды любіў казаць: “Дурня галоўнае добра напалохаць. І ён сам зробіць тое, што не яму трэба”.
Што ж, пакуль выглядае на тое…

Дзякуй усім, хто выйшаў 19 снежня 2010 года на Плошчу, зрабіўшы крок да вольнай Беларусі, шлях да якой аказаўся няпросты, але па якім абавязкова дойдзем мы да Перамогі!..
Мы ляжым снапамі на таках,
Нас малоціць кожны, хто ў руках
Мае цэп! І так ва ўсе вякі…
І яшчэ пытаюць землякі:
Што табе, паэту, да палітыкі?
Як пытанне — так адказ наўпрост:
Я прыйшоў, каб вы ўдыхнулі волі,
Каб без страху ўсталі ў поўны рост
І на ток не леглі ўжо ніколі!
Каб у родным краі валадарылі
Бог на небе, праўда на зямлі,
Каб збылося ўсё, пра што вы марылі!..
Я прыйшоў, каб вы перамаглі!
Уладзімір Някляеў.
(Са старонкі ў Фэйсбуку)