“Мікола па-ранейшаму знаходзіцца ў камеры адзін. Мае багаты досвед знаходжання за кратамі, таму ведае, што яму там неабходна найперш.
Нагадаем, што апазіцыйнаму палітыку Мікалаю Статкевічу было выстаўленае новае абвінавачанне – дадалі ч. 2 арт. 293. Нібыта Мікола Статкевіч разам з Сяргеем Ціханоўскім і Паўлам Севярынцам рыхтавалі масавыя беспарадкі.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы 31 мая. Яго арыштавалі па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, аднак пасля заканчэння тэрміну пакарання не выпусцілі, абвясціўшы падазраваным у рамках “справы Ціханоўскага” па ч. 1 арт. 342 КК (падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 8 ліпеня Статкевічу было выстаўленае абвінавачанне па гэтым артыкуле. Ён прызнаны палітвязнем.
“У лістах Мікола піша, што ў яго ўсё па-старому, – кажа Марына Адамовіч. – Працягваецца выпрабаванне музыкай, якую ў ізалятары, відаць уключаюць адмыслова. Своеасаблівае “катаванне”, калі турэмная радыёкропка круціць адну і тую ж “папсу” і патрыятычныя спевы кшталту “Любимую не отдают».
Марына Адамовіч адзначае, што перадачы даходзяць нармальна, на гэта скаргаў няма.
“Мікола па-ранейшаму знаходзіцца ў камеры адзін, – працягвае суразмоўца. – Мае багаты досвед знаходжання за кратамі, таму ведае, што яму там неабходна найперш. Шмат садавіны і гародніны, зеляніна. Гэта асноўнае, што я яму перадаю. Нешта яшчэ з мяснога і крышачку салодкага”.
Гэта не першы Новы год, які Мікалай Статкевіч сустракае за кратамі.
“Тут ён таксама багаты досвед, таму свята ў няволі – гэта для яго не навіна”, – дадае Марына Адамовіч.