З ліста Мікола Статкевіч:
У “БіР” прачытаў пра капуснікі ў Купалаўскім, пра “выпаленае культурнае поле”.
Але мне здаецца, што, наадварот, стварылася вялікае поле для асэнсавання мастацтвам апошніх падзей. Бо здарылася з’ява ўнікальная – сотні тысячаў людзей рызыкавалі і рызыкуюць цягам доўгага часу сваёй свабодай, дабрабытам, здароўем і нават жыццём дзеля рэчаў нематэрыяльных – годнасці, справядлівасці, сумлення, салідарнасці.
Рызыкавалі дабраахвотна і самаахвярна.
Гэта з’ява сусветнага масштабу. І зараз свет і беларусы чакаюць тэкстаў і твораў, якія б тлумачылі, як і гэтую бесрэцэдэнтную з’яву, так і ператварэнне сотняў іншых беларусаў, што апынуліся ў пэўных абставінах, у “звяроў” (па вызначэнню аднаго рэгіянальнага чыноўніка).
Тым болей, што сеціва дае зараз творцам наўпроставы доступ да аўдыторыі. Ды і яшчэ стварае магчымасць атрымання ганарараў за свае творы 🙂
27.12.2020
СІЗА N8