Маральная алергіяУ беларусаў спакваля з’явілася моцная маральная алергія на ўладу. Спробы апошняй пр…

Маральная алергія

У беларусаў спакваля з’явілася моцная маральная алергія на ўладу. Спробы апошняй прыбраць знешнія сімптомы гэтай алергіі жорсткімі сродкамі толькі ўзмацнілі яе.
Дзеянні ўлады ўсё больш супярэчаць базавым маральным нормам нашага народа. Змяніць гэтыя нормы ўлада не здолела і не здолее, бо яны запісаныя ў генетычную памяць беларусаў. Тысячагоддзямі гэтыя маральныя нормы забяспечвалі суіснаванне і супольнае выжыванне нашых продкаў ва ўмовах складанага клімату і варожых набегаў. Таму ніякая прапаганда не здольная іх скасаваць.
А жорсткае лекаванне маральнай алергіі на ўладу гвалтам і рэпрэсіямі можа толькі часова схаваць знешнія праявы гэтай алергіі. Але коштам яе яшчэ большага ўзмацнення і знясільвання ўладнага механізма.
Алергія, як вядома, не вылечваецца. Выйсце адно – прыбраць алерген.

Мікола Статкевіч

30.12.2020
Жодзіна СІЗА 8