З ліста Мікалая Статкевіча:”З тазіка даведаўся, што цяпер у нас “год народнага адзінства”. Але з яго…

З ліста Мікалая Статкевіча:

“З тазіка даведаўся, што цяпер у нас “год народнага адзінства”. Але з яго [тазіка] пакуль не паведамляюць, вакол чаго ці каго народ павінен “яднацца”. Хаця гэта рытарычнае пытанне, бо, відавочна, вакол каго адзінага прапануецца “яднанне”.
Але ж 80% з нечым народа ў мінулым годзе ўжо аб’ядналіся супраць гэтага адзінага і непаўторнага.
У сувязі з гэтым узнікае пытанне, што рабіць у “год народнага адзінства” з 80% народа, якія аб’ядналіся няправільна і перааб’ядноўвацца, відавочна, не жадаюць?
Уношу прапанову – назваць гэты год “годам народных адзінстваў”. Так яно дакладней будзе :)”

03.01.21