​​Дарагія сябры! З радасцю і ўдзячнасць чытаю, як шмат людзей імкнецца дапамагаць палітвязням ці іх …

​​Дарагія сябры! З радасцю і ўдзячнасць чытаю, як шмат людзей імкнецца дапамагаць палітвязням ці іх сем’ям. І няхай гэта будзе дапамога цеплая і своечасовая.
Я зараз пра ўсіх зняволеных у сувязі з пратэстамі, незалежна ад “афіцыйнага” прызнання іх палітвязнямі.
Глыбока перакананая, што ні адзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай абароны альбо перадухілення ці спынення больш цяжкага злачынства. Такіх людзей, верагодна, ужо каля 1000. Не ўсе сваякі ідуць на кантакт, не пра ўсіх вядома.

У мяне дзве просьбы, нават тры (як чалавек з вялізарным “стажам”, ведаю, пра што прашу):
– Калі ў Вашым атачэнні есць зняволеныя, паклапаціцеся, калі ласка, каб пра іх ведалі праваабаронцы “Вясны”, і каб сваякі мелі кантакт праваабаронцаў;

– Пішыце лісты, нават, калі не атрымліваеце адказаў. Гэта важна не толькі для таго, каму пішаце, але і ўплывае на турэмшчыкаў;

– Калі Вы вельмі хочаце зрабіць перадачу, абавязкова (!) звяжыцеся са сваякамі і ўзгадніце магчымасць і неабходнасць гэтага. А лепш за ўсё – смела дасылайце бандэролі і пасылкі. Ці рабіце грашовыя пераводы ў СІЗА. Іх можа быць колькі заўгодна, хоць 100 на месяц Пасылкі не ўваходзяць у вагу перадач, і Вы не пазбавіце зняволенага таго, што яму востра неабходна, але сваякі не здолеюць перадаць, бо, прыцягнуўшы сваю перадачку, высветляць, што вага ўжо выбраная, і перадача немагчымая (і ніякай пасылкай ты не дашлеш свежую зеляніну ці агародніну, напрыклад).
Дзякуй!
Вясна абавязкова прыйдзе!
@Марына Адамовіч