Быць тваем сябрам зараз цяжка. Нешта, нібыта, душыць. Чамусьці сёньня ўвесь дзень думкі пра цябе. Столькі часу я не бачыла тваех вачэй, а сёньня чамусьці, яны мяне літаральна пераследуюць.
Узгадала “звычайны дзень”, калі ты пазваніў мне і прызначыў сустрэчу. Без тэлефонаў, як заўсёды. Ніякіх гаджэтаў…Мы звыклі. Вядома, я пагадзілася. Канешне, нешта тэрміновае, безумоўна!!! Кепкі, маскі, дзьве байкі. Адна на выхад, другая пераапрануцца. Лячу!
Дамаўляемся дзе сустрэнемся. Спазьніцца нельга, доўга быць на віду небясьпечна. Хаця на вуліцы вясна, усё цвіце, пахне неверагодна!!! Гуляй з насалодай па самае не магу. Сонца свеціць у вочы, бяру акуляры. Ногі ватныя, бо сто ад сотку пры такіх умовах або хапун, або двіж. Хутчэй! У той час мы сустракаліся там дзе шмат людзей, так лепей адыходзіць, калі цябе засяклі.
Стаіш каля крамы. Бачу, усьміхаюся. Выдалі цябе твае вочы))) так бы не пазнала. Кепка, маска…усё як мы любім, але вочы! Шуруем у парк. Я маўчу і чакаю калі на маю галаву зваліцца інфармацыйны алярм.
Спытаць, што здарылася?…не…цягну час. Рукі выдаюць турботу. Хто? Калі? Дзе?…І ты мне кажаш “Пра гэту сустрэчу ніхто не павінен ведаць” )))))) гэта так у тваім стылі, Сяргей)))) Ну ок…ідзем у парк.
Вакол шмат людзей, майданьчыкі поўныя дзіцячага сьмеху. Бацькі з насалодай паздымалі зімовыя шапкі, пальчаткі, цяжкія курткі. У паветры адчуваецца лёгкасць. І мы проста гуляем. Возера. Проста размаўляем. Я так і не атрымала ніякага алярму па галаве.
Доўгі час мы ўзгадвалі зімовыя Плошчы, сваех сяброў, абмяркоўвалі літаратуру, музыку, гісторыю. Усё на свеце…нават “Убывая” )))…чакаю “алярм”. Безумоўна, абмяркоўваць дэмакратычныя інстытуты, талент Веранікі, мужнасць Валянціна, прыгажосць Анжалікі, рэвалюцыю 1918 году цікава ….але!!!
Прыканцы я спытала ў цябе “Што здарылася?”, а ты адказаў “Я проста стаміўся, хацеў паразмаўляць”. Бліііін…”проста паразмаўляць!!!” )))) Гэта ты!!! У гэтым увесь ты! Вырваў мяне з “цемры”. Даў адпачыць галаве, без тэлефону, проста гуляючы з насалодай, цікавай размовай. Даў магчымасць некаторы час быць у свеце без шмону, бусаў, ціхарэй, аўтазакаў і “дзяржаўных блогераў”!!!
І тады мы з табой дамовіліся час ад часу “проста размаўляць”. У гэтых размовах кожны з нас быў сабой. Дзяліліся навінамі, вопытам, меркаваннямі. Ты незвычайны!
Я ведаю якой ты сябра, Сяргей! Ты адчынены, шчыры, камунікабельны, разумны і ніколі не здаш і не падставіш! І зараз, напэўна, калі я пішу гэты тэкст табе я разумею, што мне не хапае цябе таму, што мне няма з кімсьці ” проста паразмаўляць”. “Проста паразмаўляць”, Сяргей.
Я сумую за табой! Мы сумуем за табой! Вяртайся! Нам так шмат чаго яшчэ неабходна абмеркаваць…
@Helen Minskaya