З ліста Мікалая Статкевіча [пасля доўгага перапынку]:
Што тычыцца эскалацыі судовых рэпрэсій і чутак пра канцлагер і г.д. Чым больш жорсткімі будуць рэпрэсіі, тым хутчэй усё скончыцца. Ужо пісаў, што звонку фінансуемая жорсткая дыктатура – гэта ненадоўга. Захад забаронай на хакейны чэмпіянат паказаў, што, адрозна ад папярэдніх сутыкненняў, ён гатовы да канкрэтных дзеянняў. Значыць, будуць яшчэ санкцыі. Сапраўды небяспечныя санкцыі.